Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/132

Гэта старонка не была вычытаная

калі перада мной адкрылася мора, мне здалося, што здалёк відаць лодка. У мяне была дома падзорная труба, якая была ў адной з скрыняў, перавезеных з карабля; але я не здагадаўся ўзяць яе з сабой, а простым вокам не мог разгледзець, ці была гэта сапраўды лодка, хоць прагледзеў усе вочы, узіраючыся ўдалеч. Спускаючыся к берагу з узгорка, я ўжо нічога не бачыў; так і дагэтуль не ведаю, што гэта быў за прадмет, які я палічыў за лодку. Але з таго дня я даў сабе слова ніколі не выходзіць з дому без падзорнай трубы.

Дайшеўшы да берагу (гэта быў заходні бераг вострава, дзе, як ужо сказана, я раней не бываў), я хутка ўпэўніўся, што сляды чалавечых ног зусім не такая рэдкасць на маім востраве як я думаў! Так, я ўпэўніўся, што каб не трапіў на ўсходняе ўзбярэжжа, куды дзікуны не прыставалі, я-б даўно ўжо ведаў, што на маім востраве яны бываюць нярэдка і што заходнія яе берагі служаць ім не толькі сталай гаванню ў часе далёкіх морскіх экскурсій, але і месцам дзе яны балююць.

Тое, што я ўбачыў, калі спускаўся з узгорка і падышоў да берагу мора, ашаламіла мяне. Увесь бераг быў усеяны чалавечымі касцямі: чарапамі, шкілетамі, косткамі рук і ног. Не магу выказаць, які жах ахапіў мяне ад гэтай карціны.

Мне было вядома, што дзікія плямёны часта ваююць паміж сабой.

«Мабыць, — думаў я, — пасля кожнай су-