Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/135

Гэта старонка не была вычытаная

часу ніводнага разу не знаходзіў слядоў чалавечых ног; з гэтага вынікала, што я мог пражыць тут яшчэ дваццаць год і не трапіць на вочы дзікунам, хіба толькі натыркнуўся-б на іх па ўласнай неасцярожнасці. Але такой выпадковасці не было чаго баяцца, бо адзіным маім клопатам было як мага лепш хаваць усе адзнакі прысутнасці маёй на востраве і як мага радзей выпаўзаць з сваёй нары, прынамсі да таго часу, пакуль прывядзе ў мае ўладанні цывілізаваных людзей, якім мне не страшна было-б паказацца.

Я мог-бы, каб хацеў, убачыць дзікуноў адкуль-небудзь з засады, але я не хацеў гэтага, — такія брыдкія былі для мяне гэтыя крыважэрныя звяры, якія жэрлі адзін аднаго. Адна думка аб мажлівасці існавання ў людзей гэткіх бесчалавечных звычаяў наводзіла на мяне тугу. Каля двух год я праседзеў, нікуды не выходзячы, у той частцы вострава, знаходзіліся мае ўладанні, — крэпасць пад гарой, лясная дача і тая палянка ў гушчы лесу, на якой я зрабіў абгароджаны выган для коз. За ўсе гэтыя два гады я ніводнага разу не хадзіў зірнуць на сваю пірогу; думаў нават аб тым, каб зрабіць новую лодку, бо канчаткова вырашыў, што не буду прабаваць прывесці з таго боку вострава маю ранейшую лодку. Я не меў ні малейшага жадання напароцца ў моры на дзікуноў, бо ведаў, якая доля чакае мяне, калі я траплюся ім у рукі.

Прайшло яшчэ каля года. Увесь гэты час