Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/137

Гэта старонка не была вычытаная

прыродную пячору ў скале, вельмі вялікую ў сярэдзіне, але з такім вузкім уваходам, што, я ўпэўнены, ніводзін дзікун не адважыўся-б лезці ў яе без крайняй патрэбы; ды і наогул толькі чалавеку, якому, як мне, трэба ратавацца, магла прысці фантазія пралезці ў гэтую шчыліну.

У адзін з тых дзён, калі я працаваў у лесе сякерай, мне давялося сячы лішняе галлё з аднаго вялікага куста, і пад ім я заўважыў нару шырынёю у два футы. Мяне зацікавіла, куды можа весці гэты ход. Я пралез у яго, хоць і з вялікай цяжкасцю, і апынуўся ў пячоры, такой высокай, што мог устаць ва ўвесь рост. Але прызнаюся, што вылез я адтуль куды хутчэй, як улез. І не дзіва: узіраючыся ў цемру, я сустрэў два бліскучыя вокі, пазіраўшыя прама на мяне; яны блішчэлі, як зоркі, адбіваючы слабае дзённае святло, пранікаўшае знадворку і падаўшае на іх.

Я не ведаў, каму належалі гэтыя вочы — д’яблу ці чалавеку, але перш чым я паспеў што-небудзь скеміць, мяне ўжо не было ў пячоры.

Крыху счакаўшы, я аднак апамятаўся і назваў сябе дурнем. «Хто пражыў дваццаць год адзін-адзінюткі сярод акіяна, таму не да твару баяцца чорта, — сказаў я сабе. — Напэўна ў гэтай пячоры ўжо-ж няма нікога страшнейшага за мяне». І, набраўшыся храбрасці, я захапіў палаючую галавешку і зноў палез у пячору. Але не паспеў я ступіць і тры крокі, асвятляючы сабе шлях галавешкай, як пасунуўся назад, перапалоханы не менш раней-