Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/14

Гэта старонка не была вычытаная

ная дарога добрая, абы толькі выйсці з-пад няволі.

Раней за ўсё я намякнуў маўру, што нам неабходна дастаць ежу.

— Не можам-жа мы есці без дазволу гаспадарскі хлеб, — сказаў я яму.

— Так, гэта праўда, — адказваў ён і прыцягнуў на баркас вялікі кош з сухарамі і тры збаны прэснай вады.

Я ведаў, дзе стаіць у гаспадара скрыня з вінамі, і, пакуль маўр хадзіў за харчамі, я пераправіў усе бутэлькі ў лодку і паставіў у шуфлядку, як быццам яны былі яшчэ раней падрыхтаваныя для гаспадара. Акрамя таго, я прынёс вялікі кавалак воску (фунтаў пяцьдзесят вагой) ды захапіў маток пражы, сякеру, пілу і малаток. Усё гэта нам вельмі спатрэбілася ў далейшым, асабліва воск, з якога мы зрабілі свечы.

Я прыдумаў яшчэ адну хітрасць, на якую маўр таксама папаўся ў прастаце душы. Яго імя было Ізмаіл, але ўсе называлі яго Молі. Вось я і сказаў яму:

— Молі, у нас на баркасе ёсць гаспадарскія стрэльбы. Што, каб ты прыдбаў пораху і некалькі зарадаў. Можа нам удалося-б падстрэліць сабе на обед пару птушак. Гаспадар трымае порах і шрот на караблі, я ведаю.

— Добра, я прынясу, — сказаў ён і прынёс вялікую скураную торбачку (фунта паўтара вагой, калі не больш) ды другую са шротам — фунтаў пяць або шэсць. Ён захапіў таксама і куляў. Усё гэта мы склалі на баркасе.

Акрамя таго, у гаспадарскай каюце знай-