Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/140

Гэта старонка не была вычытаная

чаканасць. Увесь гэты порах я перанёс у свой грот, пакінуўшы ў сваёй крэпасці не больш трох фунтаў на выпадак нападу дзікуноў. Туды-ж, гэта значыць у грот, я перацягаў і ўвесь свой запас свінца, з якога рабіў кулі. «Няхай хоць пяцьсот дзікуноў бегаюць па востраву, шукаючы мяне: яны не знойдуць майго прытулку, — казаў я сабе, — а калі нават і знойдуць, то усёроўна не адважацца сунуцца да мяне!»

Ішоў ужо дваццаць трэці год майго жыцця на востраве, і я паспеў да такой ступені прызвычаіцца да гэтага жыцця, што, каб не баяўся дзікуноў, якія маглі кожную хвіліну патрывожыць маю адзіноту, я ахвотна згадзіўся-б правесці тут усю рэшту маіх дзён да апошняй гадзіны, калі я лёг-бы і памёр ад старасці, як казëл у пячоры. У апошнія гады я выдумаў сабе нават некаторыя забавы і дзякуючы гэтаму праводзіў час куды весялей, як раней. Па-першае, як ужо ведае чытач, я навучыў свайго Попку размаўляць, і ён так цікава балбатаў, вымаўляў словы так выразна, што было пацехай слухаць яго. Ён пражыў у мяне не менш дваццаці шасці гадоў. Як доўга жыў ён потым, — я не ведаю; я чуў у Бразіліі, што папугаі жывуць па сто гадоў.

Былі ў мяне яшчэ два папугаі, яны таксама ўмелі размаўляць і абодва вымаўлялі: «Робін Крузо», але далёка не так добра, як першы папугай. Праўда і тое, што на яго я патраціў куды больш часу і працы. Затым я лавіў на беразе і прыручаў морскіх птушак