Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/142

Гэта старонка не была вычытаная

зарадзіў абодва пісталеты і рашыў абараняцца да апошняга ўздыху. Я прабыў у сваёй крэпасці некаторы час, абмяркоўваючы, што-б такое яшчэ зрабіць, каб абараніць сябе ад ворагаў. Але нядоўга прасядзеў я на месцы: нельга было вытрымаць такую невядомасць. Я палез на гару і, дабраўшыся да самай вяршыні, вынуў з кішэні падзорную трубу, лёг на зямлю і накіраваў трубу на тое месца берагу, дзе відаць быў агонь. Там было дзевяць чалавек дзікуноў; усе яны сядзелі вакол кастра зусім голыя. Вядома, касцёр яны расклалі не для таго, каб пагрэцца, бо і так была вялікая спякота, а пэўна для таго, каб згатаваць свой варварскі абед з чалавечага мяса. Дзічына, напэўна, была падрыхтаваная, але жывая ці забітая — я не ведаў.

Дзікуны прыехалі на двух лодках, якія цяпер ляжалі на беразе: быў час адліву, і яны, відаць, чакалі прыліву, каб адправіцца назад.

Як я чакаў, так яно і вышла: як толькі пачаўся прыліў, дзікуны селі ў лодкі і адчалілі. Я забыў яшчэ сказаць, што за гадзіну ці за паўтары да ад’езду, яны скакалі на беразе. Я добра бачыў праз трубу іхнія дзікія рухі і скокі.

Як толькі яны адчалілі, я спусціўся з гары, ускінуў на плечы абедзве стрэльбы, заткнуў за пояс два пісталеты, цясак і, не трацячы часу, накіраваўся да таго ўзгорка, адкуль рабіў свае першыя назіранні, калі знайшоў на беразе чалавечы след. Дабраўшыся туды (гэта заняло не менш двух гадзін, бо я нëс