Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/147

Гэта старонка не была вычытаная

Раздзел дзевятнаццаты

Рабінзон зноў спрабуе пакінуць свой востраў.

Да канца майго жыцця на востраве я такі і не даведаўся, ці выратаваўся хто з загінуўшага карабля. Я толькі знайшоў адно нешта жахлівае: праз некалькі дзён пасля крушэння карабля я ўбачыў на беразе, супроць таго месца, дзе разбіўся карабль, тапельца, зусім яшчэ маладога чалавека. На ім былі кароткія палатняныя штаны, сіняя палатняная сарочка і матроская куртка. Ні па якіх адзнаках нельга было вызначыць яго нацыянальнасці: у кішэні ў яго не было нічога, акрамя двух залатых манет ды люлькі, і апошняя рэч мяне абрадвала куды больш, як першая.

Пасля буры ўстанавіўся поўны штыль, і мне вельмі хацелася паспрабаваць дабрацца на лодцы да карабля. Я быў упэўнены, што знайду там нямала такога, што можа мне спатрэбіцца: але, уласна кажучы, не гэта спакушала мяне, а надзея, што можа на караблі засталася якая жывая істота, якую я магу выратаваць ад смерці і такім чынам парадаваць сваё невясёлае жыццё.

Гэтая думка аўладала мной цалкам: я адчуваў, што ні ўдзень, ні ўначы не буду мець спакою, пакуль не паспрабую яе выканаць. І я сказаў сабе: «Хай там што будзе, а я паспрабую дабрацца туды. Чаго-б мне гэта ні каштавала, я павінен ехаць, калі не хачу, каб мяне замучыла сумленне».

З гэтым рашэннем я паспяшаўся вярнуц-