Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/148

Гэта старонка не была вычытаная

ца ў свой замак і пачаў рыхтавацца да паездкі.

Я нарыхтаваў хлеба, вялікі збан прэснай вады, бутэльку рому (якога ў мяне застаўся досыць вялікі запас), кошык ізюму і компас. Навесіўшы на сябе ўсю гэтую паклажу, я адправіўся да таго берагу, дзе стаяла мая лодка. Я вычарпаў з яе ваду, палажыў у яе рэчы і вярнуўся дамоў за новым грузам. Новая партыя рэчаў складалася з вялікага мяшка рысу, другога збана з прэснай вадой, дзесяткаў двух невялікіх ячменных скібак або, лепш сказаць, перапечак, бутэлькі казінага малака, кавалка сыру і парасона. Усё гэта я з вялікай цяжкасцю — у поце, можна сказаць, перацягаў у лодку і адчаліў. Рызыка была вялікая. «Ісці, ці не?..» Трэба было на што-небудзь адважыцца. Я зірнуў на шпаркі струмень морскай плыні, абгінаўшай востраў на некаторай адлегласці ад берагу, прыгадаў сваю першую экскурсію, прыгадаў, у якую небяспеку я тады трапіў, і адвага пачала мяне пакідаць. Я ведаў, што, калі я траплю ў струмень плыні, мяне занясе ў мора. «Я магу згубіць з віду мой востраў, і што мяне чакае тады? — думаў я. — Варта падзьмуць свежаму ветру, каб маю лодачку заліла вадой, і тады я беззваротна загінуў».

Пад уплывам гэтых меркаванняў я ўжо гатоў быў адмовіцца ад сваіх намераў. Я прычаліў да берагу ў маленькай бухтачцы, вышаў з лодкі і сеў на ўзгорак, не ведаючы, што рабіць. Надышла ноч. Я пераначаваў у лодцы, накрыўшыся матроскай курткай, а