Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/149

Гэта старонка не была вычытаная

раніцой вышаў у мора. Спачатку я ўзяў кірунак у адкрытае мора, пакуль не трапіў у струмень плыні, які накіроўваўся на ўсход. Мяне панесла вельмі шпарка, прама да карабля, і я дабраўся да яго менш як за дзве гадзіны. Сумнае відовішча прастаўляў гэты карабль (па тыпу — іспанскі). Ён ушчаміўся носам між двух рыфаў. Карма была знесена, мачты зрэзаны дашчэнту, але ўся насавая частка, якою карабль наскочыў на скалу, засталася цэлай. Калі я падышоў да борта, на палубе з‘явіўся сабака. Убачыўшы мяне, ён пачаў выць і скавытаць, а калі я паклікаў яго, ускочыў у ваду і падплыў да мяне. Я ўзяў яго ў лодку. Бедная жывёліна літаральна памірала ад голаду. Я даў яму хлеба, і ён накінуўся на яго, як згаладаўшы за зіму воўк. Калі ён наеўся, я паставіў перад ім ваду, і ён пачаў так прагна лізаць, што, мусіць, лопнуу-бы, каб даць яму ўдосыць.

Затым я падняўся на карабль. Першае, што я там убачыў, былі два трупы; яны ляжалі ля ўваходу ў рубку, моцна сашчапіўшыся рукамі. Відаць, калі карабль наскочыў на камень, яго ўвесь час залівала вадой, і гэтыя два чалавекі, баючыся, каб іх не змыла за борт, учапіліся адзін за аднаго, ды так і захлынуліся.

Акрамя сабакі, на караблі не засталося аніводнай жывой істоты. Большую частку рэчаў, відаць, таксама знесла ў мора, а тое, што засталося, падмокла. Я бачыў у труме нейкія бочкі, з віном ці з гарэлкай — не ведаю, але яны былі такія вялікія, што я іх не