Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/15

Гэта старонка не была вычытаная

шлося яшчэ крыху пораху, які я перасыпаў у адну з быўшых у скрыні вялікіх бутэлек, выліўшы з яе рэшткі віна.

Падрыхтаваўшы такім чынам ўсё патрэбнае для дарогі, мы вышлі з гавані, нібыта на рыбную лоўлю.

Павудзіўшы некаторы час і нічога не злавіўшы (я знарок не выцягваў вудачкі, калі ў мяне рыба клявала), я сказаў маўру:

— Дрэнная наша справа. Гаспадар не падзякуе нас за такі дрэнны ўлоў. Трэба адысці далей у мора.

Нічога не падазраваючы, маўр згадзіўся і паставіў ветразі. Я сеў ля стырна і, калі баркас адышоў на мілю ў адкрытае мора, я лёг на борт, як быццам для таго, каб пачаць рыбную лоўлю. Затым, перадаўшы хлопчыку стырно, я шагнуў на нос, падышоў да маўра ззаду, нагнуўся над ім, нібыта разглядаючы нешта наперадзе, і раптам, абхапіўшы яго адной рукой за паясніцу, прыўзняў і кінуў ў мора.

Ён зараз-жа вынырнуў і пачаў крычаць мне, каб я ўзяў яго на баркас, абяцаючы, што паедзе са мной хоць на край свету. Ён так хутка плыў за баркасам, што адлегласць паміж намі прыкметна памяншалася (ветру амаль не было, і баркас ледзь рухаўся). Бачачы, што ён хутка дагоніць нас, я пабег у каюту, узяў там стрэльбу і паказаў яму.

— Я не жадаю табе дрэннага, — крыкнуў я, — але пакінь і ты мяне ў спакоі. Ты добра плаваеш, на моры ціха, табе нічога не варта даплыць да берагу. Паварочвай-жа лепш на-