Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/152

Гэта старонка не была вычытаная

емна ў спякоту выціраць успацелы твар тонкай палатнянай хустачкай. На дне скрыні я знайшоў тры вялікія мяшкі з грашыма і некалькі невялікіх зліткаў золата, вагой, я лічу, каля фунта.

У другой скрыні было некалькі пар адзежы, але даволі зношанай, з таннага матэрыялу. Увогуле, я набыў нямнога каштоўных рэчаў. Праўда я узбагацеў на досыць значную суму грошай, але-ж грошы былі для мяне непатрэбным смеццем, і ўсе, колькі іх было ў мяне, я ахвотна аддаў-бы за тры-чатыры пары англійскіх ботаў, якія я не насіў ужо некалькі год.

Пераправіўшы у мой грот усе прывезеныя рэчы, я вярнуўся ў лодку, адвёў яе на месца ранейшай стаянкі і выцягнуў на бераг, а сам накіраваўся простай дарогай на сваё старое папялішча, дзе ўсё было ў поўным парадку. З гэтага часу я зажыў ранейшым мірным жыццём, спраўляючы пакрысе свае хатнія справы.

Так пражыў я амаль два гады, але ўсе гэтыя два гады ў маёй няшчаснай галаве варушыліся мары, як-бы мне выбрацца з майго вострава, і я ўпэўнены, каб быў у маім распараджэнні баркас, ну хоць-бы накшталт таго, на якім я ўцякаў ад маўраў, я рушыў-бы ў мора, нават не турбуючыся аб тым, куды мяне занясе.

Нарэшце я прышоў да пераканання, што мне ўдасца вырвацца з маёй турмы толькі ў тым выпадку, калі я захаплю каго з дзікуноў, наведваўшых мой востраў, лепш за ўсё