Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/153

Гэта старонка не была вычытаная

было-б захапіць аднаго з тых няшчасных, на долю якіх выпадала быць з‘едзенымі, якіх прывозілі сюды ў якасці палонных. Але было адно важнае меркаванне, якое перашкаджала выканаць гэты план: для таго, каб захапіць патрэбнага мне дзікуна, я павінен быў напасці на ўсю зграю людаедаў і пазабіваць іх усіх да аднаго, а мая душа ўздрыгвалася пры думцы аб тым, што мне прыдзецца праліць столькі чалавечай крыві, хоць-бы і дзеля ўласнага збавення.

Доўга я змагаўся з сабой, але нарэшце прага да вызвалення перамагла ўсе довады сумлення і розуму. Я рашыў, чаго-б мне гэта ні каштавала, захапіць аднаго з дзікуноў у першы-ж раз, калі яны прыедуць на мой востраў.


Раздзел дваццаты

Рабінзон выратоўвае аднаго дзікуна і дае яму імя Пятніца.

Уявіце-ж сабе маю радасць, калі аднаго разу, гады праз паўтары, раніцой, я ўбачыў на беразе па меншай меры пяць індзейскіх пірог. Усе яны стаялі пустыя; прыехаўшыя ў іх дзікуны некуды зніклі. Я ведаў, што дзікуны звычайна сядаюць па чатыры, па шэсць чалавек, а то і больш, у кожную лодку, і прызнаюся, мяне крыху трывожыла шматлікасць прыбыўшых гасцей. Я не ведаў, як мне аднаму здужаць два-тры дзесяткі дзікуноў.

Збянтэжаны, не ведаючы што рабіць, я