Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/155

Гэта старонка не была вычытаная

нак: ён раптам ірвануўся і з незвычайнай шпаркасцю пусціўся бегчы. Ён бег удоўж берагу прама да мяне, — у той бок, дзе было маё жыллё.

Прызнаюся, я вельмі перапалохаўся, калі ўбачыў, што ён бяжыць да мяне, і асабліва, калі мне здалося, што ўся банда кінулася яго даганяць. Тым не менш я застаўся на сваім пасту і хутка ўпэўніўся, што за ўцекачом гоняцца толькі два ці тры чалавекі, а астатнія, прабегшы невялікую адлегласць, вярнуліся. Гэта мяне ўзбадзёрыла; але я зусім супакоіўся, калі ўбачыў, што ўцякач далёка выперадзіў сваіх ворагаў: было ясна, калі яму ўдасца пратрымацца яшчэ поўгадзіны, яны яго не зловяць.

Ад маёй крэпасці бегшыя былі аддзелены вузкай бухтачкай, пра якую я не раз гаварыў у пачатку апавядання, той самай, куды я прычальваў са сваімі плытамі, калі перавозіў рэчы з нашага карабля. «Што будзе рабіць гэты небарака — падумаў я, — калі дабяжыць да бухтачкі? Ён вымушан будзе пераплысці яе, іначай яму не ўцячы». Але я дарэмна баяўся: уцякач не задумваючыся, кінуўся ў ваду, шпарка пераплыў бухтачку, вылез на другі бераг і, не збаўляючы крокаў, пабег далей. З трох праследвальнікаў толькі двое кінуліся ў ваду, а трэці не адважыўся; ён пастаяў на тым беразе, паглядзеў услед іншым, потым павярнуўся і, не спяшаючыся, пайшоў назад да мора.

Я з радасцю заўважыў, што два дзікуны, якія гналіся за уцекачом, плылі значна цішэй