Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/156

Гэта старонка не была вычытаная

за яго. І тут я ўсёй істотай сваёй адчуў, што надышоў час дзейнічаць. Не трацячы часу, я збег па лесніцы к падножжу гары, узяў пакінутыя мною там стрэльбы, затым з такой-жа спрытнасцю ўлез зноў на гару, спусціўся з другога боку і пабег да мора напярэймы бегшым дзікунам. Але я крыху спазніўся: чалавек, які выратаваўся ад пагоні, паспеў прабегчы далей, такім чынам я апынуўся паміж ім і тымі, што гналіся за ім. Я гучна клікнуў яго. Ён азіраўся і ў першую хвіліну перапалохаўся мяне, здаецца, яшчэ больш, як сваіх ворагаў. Я зрабіў яму знак вяртацца, а сам пайшоў ціхім крокам насустрач двум бегшым дзікунам. Калі той, што быў наперадзе, параўняўся са мной, я нечакана кінуўся на яго і паваліў яго з ног ударам прыклада. Страляць я баяўся, каб не патрывожыць астатніх дзікуноў, хоць на такой вялікай адлегласці яны наўрад ці пачулі-б мой стрэл, а каб і пачулі, дык усёроўна не здагадаліся-б, што гэта азначае, бо не маглі-б убачыць дыму.

Калі пярэдні з бегшых упаў, яго таварыш спыніўся, відаць, перапалохаўшыся. Я тымчасам спакойна набліжаўся да яго. Але калі, падышоўшы бліжэй, я заўважыў, што ён трымае ў руках лук і стралу і цэліцца ў мяне, мне не засталося нічога больш, як стрэліць: я прыцэліўся, спусціў курок і палажыў яго адразу-ж. Няшчасны ўцякач, не гледзячы на тое, што я забіў абодвух яго ворагаў (у кожным разе так яму павінна было здавацца), быў так напалоханы агнём і грукатам стрэлу, што страціў здольнасць рухацца: ён стаяў,