Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/16

Гэта старонка не была вычытаная

зад, тады я не крану цябе; але паспрабуй толькі падплыць блізка да баркаса, і я прастрэлю табе галаву, таму што цвёрда парашыў здабыць сабе волю.

Ён павярнуў да берагу і даплыў да яго без асаблівых цяжкасцей, бо ён быў выдатным плаўцом.

Вядома, я мог узяць з сабой старога маўра, а хлопчыка кінуць у мора, але на старога нельга было спадзявацца. Ён быў вельмі адданым свайму гаспадару. Калі ён адплыў даволі далёка, я павярнуўся да хлопчыка і сказаў:

— Ксуры! Калі ты будзеш верным, я зраблю цябе вялікім чалавекам, але, калі ты не паклянешся барадой Магамета, я і цябе кіну ў мора.

Хлопчык ухмыльнуўся, пазіраючы мне проста ў вочы, і пакляўся, што будзе мне верным і паедзе са мной, куды я захачу.

Пакуль маўр не знік з вачэй я трымаў курс у адкрытае мора, лавіруючы супроць ветру.

Але як толькі пачало змяркацца, я пачаў кіраваць на поўдзень, прытрымліваючыся трохі ўсхода, каб не надта адсоўвацца ад берагу. Дзьмуў свежы вецер, але хвалявання не было. Мы ішлі такім добрым ходам, што на другі дзень к тром гадзінам, калі наперадзе ў першы раз паказалася зямля, мы апынуліся ўжо на паўтараста міль ад уладанняў марокскага імператара, ды і кожнага іншага з афрыканскіх уладароў: ва ўсякім разе бераг, да якого мы набліжаліся, быў зусім бяз-