Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/160

Гэта старонка не была вычытаная

саломы і коўдра, і даў зразумець яму знакамі, што ён можа легчы спаць. Небарака не прымушаў сябе доўга прасіць: ён лёг і адразу-ж заснуў.

Я выкарыстаў момант, каб лепш разгледзець яго знадворны выгляд. Гэта быў прыгожы малады чалавек, высокага росту і надзвычай добрага складу; на выгляд яму можна было даць гадоў дваццаць пяць, дваццаць шэсць. У яго твары не было нічога дзікага і жорсткага, гэта быў мужны, прыемны твар еўрапейца з выразам ласкі і дабрыні, асабліва калі ён ухмыляўся. Валасы ў яго былі чорныя даўгія і прамыя, не маючыя нічога агульнага з калматымі, як авечая поўсць, валасамі неграў; лоб высокі адкрыты; колер скуры не чорны, а цёмнакарычневы, але не таго брыдкага жоўтабурага адцення, як у бразільскіх тубыльцаў Амерыкі, а больш бронзавы, вельмі прыемны для вока. Авал твара яго круглы, нос невялікі, але зусім не прыплюшчаны. Да ўсяго гэтага ў яго былі быстрыя бліскучыя вочы, добры абрыс рота з тонкімі губамі і правільнай формы, белыя, як слановая косць, зубы.

Праспаўшы каля поўгадзіны — ніяк не больш, ён вышаў да мяне. Я ў гэты час даіў сваіх коз у загоне каля грота. Як толькі ён убачыў мяне, ён падбег да мяне і распластаўся перада мной, выказваючы ўсёй сваёй позай самую вялікую адданасць. Прыпаўшы тварам да зямлі, ён зноў паставіў сабе на галаву маю нагу, як ужо рабіў гэта раней, і ўвогуле ўсімі ўласцівымі яму спосабамі на-