Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/162

Гэта старонка не была вычытаная

Пасля гэтага мы з ім узышлі на ўзгорак, бо мне хацелася зірнуць, ці тут яшчэ дзікуны.

Я дастаў падзорную трубу і навёў яе на тое месца ўзбярэжжа, дзе бачыў іх напярэдадні. Але іх ужо не было: на беразе не было аніводнай лодкі. Не было ніякага сумнення, што яны паехалі, нават не патурбаваўшыся пашукаць сваіх згінуўшых землякоў.

Але я не здаволіўся гэтым: мне хацелася больш даведацца пра маіх някліканых гасцей. Прысутнасць Пятніцы надавала мне храбрасці, а разам з храбрасцю ў мяне з‘явілася і цікавасць. Мой дзікун не пакідаў свайго лука і стрэлаў, якімі, як я паспеў ужо пераканацца, ён валодаў па-майстэрску. Акрамя таго я ўзброіў яго маëй шабляй, даў яму адну з маіх стрэльбаў, а сам узяў дзве іншыя, і мы з ім крануліся ў дарогу. Калі мы прышлі на тое месца, дзе напярэдадні балявалі дзікуны, нашы вочы ўбачылі такую страшэнную карціну, што ў мяне замерла сэрца і кроў застыла ў жылах ад жаху. Але Пятніца, як кажуць, і вокам не міргнуў: такія карціны былі яму не ўпершыню.

Увесь бераг быў усеяны чалавечымі касцямі; зямля ў шмат якіх месцах была насычана крывёю; вакол валяліся недаедзеныя кавалкі смажанага чалавечага мяса і іншыя рэшткі крывавага балявання, якім гэтыя крыважэры адсвяткавалі сваю перамогу над ворагам.

Я налічыў тры чалавечыя чарапы, пяць рук; знайшоў у розных месцах косці ад трох