Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/163

Гэта старонка не была вычытаная

або чатырох ног і мноства іншых частак шкілета.

Пятніца расказаў мне, як умеў, што дзікуны прывезлі з сабой чатырох палонных; трох яны з‘елі, а ён быў чацвертым.

Як можна было зразумець ад яго тлумачэнняў, за некалькі дзён перад тым у дзікуноў адбылася крывавая бойка з суседнім племем, да якога належыў ён, Пятніца. Чужыя дзікуны перамаглі і забралі ў палон вельмі многа народу. Усіх палонных чакала з‘ядзенне, пераможцы падзялілі іх паміж сабой і павезлі ў розныя месцы, дзе і пакончылі з імі, як пакончыла з трыма сваімі палоннымі тая партыя дзікуноў, якая выбрала месцам для балявання адзін з берагоў майго вострава.

Я загадаў Пятніцы раскласці вялікі касцёр, затым пазбіраць усе косці, усе кавалкі мяса, кінуць іх у гэты касцёр ды спаліць. Я заўважыў, што яму вельмі хацелася пакаштаваць чалавечага мяса (ды яно не дзіва: ён-жа быў людаед). Аднак ён не адважыўся выказаць свайго жадання, памятаючы, мусіць, з якім абурэннем я ставіўся да першай яго падобнай заявы. Здаецца, я нават пагражаў яму тады, што заб‘ю яго, як сабаку, пры малейшай спробе з яго боку не паслухацца маёй забароны.

Знішчыўшы рэшткі крывавага балявання, мы з Пятніцай вярнуліся ў маю крэпасць, і я зараз-жа узяўся апранаць майго дзікуна.

Перш за ўсё я надзеў на яго штаны. У адной з скрыняў, узятых мною з загінуўшага карабля, знайшлася гатовая пара палатняных