Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/164

Гэта старонка не была вычытаная

штаноў; іх прышлося толькі крыху пакараціць. Затым я пашыў яму куртку з казінай скуры, прылажыўшы ўсе свае здольнасці, каб куртка вышла ляпейшай (я быў у той час ужо даволі спрытным краўцом), і нарэшце змайстраваў шапку з заячых скурак, вельмі зручную і не зусім пазбаўленую фасона.

Такім чынам мой дзікун быў на першы час зусім адзеты і застаўся, відаць, вельмі задаволены тым, што ён апрануты амаль таксама добра, як і я. Праўда, спачатку было яму ніякавата і няёмка ва ўсім гэтым адзенні, асабліва перашкаджалі яму штаны. Скардзіўся ён і на куртку: казаў, што рукавы ціснуць яму пад пахамі і націраюць плечы, так што рукавы прышлося крыху перарабіць. Але хутка ён абцярпеўся і прызвычаіўся.

На другі дзень я пачаў думаць, дзе-б мне яго змясціць. З аднаго боку, мне хацелася яго ўсталяваць пазручней, а з другога, я быў яшчэ не зусім у ім упэўнены і баяўся змясціць яго з-сабой.

Нарэшце я здагадаўся паставіць яму маленькую палатку між двума сценамі маёй крэпасці — між унутранай і знадворнай.

Але ўсе гэтыя перасцярогі былі зусім лішнімі: ніколі яшчэ ніводзін чалавек не меў такога любячага, такога вернага і адданага друга, якога я меў у асобе майго Пятніцы. Ні раздражальнасці, ні ўпартасці, ні свавольства не дазваляў ён у дачыненні да мяне; заўсёды ласкавы і паслужлівы, ён ставіўся да мяне, як да роднага бацькі. Я ўпэўнены, што, каб спатрэбілася, ён з радасцю ахвя-