Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/165

Гэта старонка не была вычытаная

раваў-бы для мяне жыццё. Ён вельмі хутка паказаў на справе сваю адданасць, так што я не мог не прызнаць яго другам і зусім пакінуў сцерагчыся яго.

Прысутнасць Пятніцы рабіла мяне зусім шчаслівым. Я ўзяў на сябе абавязак навучыць яго ўсяму, што ўмеў рабіць сам, а галоўнае, размаўляць на мове маёй радзімы, каб мы маглі з ім разумець адзін аднаго. Ён быў такім здольным вучнем, што лепшага нельга было і жадаць. Але самае каштоўнае было ў ім тое, што ён вучыўся так старанна, з такой радаснай гатоўнасцю слухаў мяне, так быў задаволены, калі разумеў, чаго я ад яго хацеў, або калі яму ўдавалася вытлумачыць мне сваю думку, што для мяне было вялікай прыемнасцю займацца з ім. З таго часу, як ён быў са мной, мне жылося так лёгка і прыемна, што, каб толькі мне не пагражала небяспека ад іншых дзікуноў, я, здаецца, згадзіўся-б застацца на востраве да канца майго жыцця.


Раздзел дваццаць першы

Рабінзон гутарыць з Пятніцай і настаўляе яго.

Дні праз два або тры пасля таго, як мы з Пятніцай вярнуліся ў маю крэпасць, мне прышло ў галаву, што, калі я хачу адвучыць яго ад жахлівай звычкі есці чалавечае мяса, то неабходна адбіць у яго смак да гэтага роду мясной стравы, а для гэтага трэба