Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/167

Гэта старонка не была вычытаная

да сябе, паказаў яму пальцам спачатку на птушку, потым на стрэльбу, потым на зямлю пад тым дрэвам, дзе сядзела птушка, нібыта кажучы: «Вось глядзі: зараз я зраблю так, што яна ўпадзе», і ўслед за тым стрэліў. Птушка ўпала, але была не каршаком, а вялікім папугаем. Пятніца і на гэты раз перапалохаўся, не гледзячы на ўсе мае тлумачэнні.

Тут толькі я зразумеў, што яго так дзівіла, калі я страляў: ён дагэтуль яшчэ ніводнага разу не бачыў, як я зараджаю стрэльбу, і, мабыць, думаў, што ў гэтай рэчынейкая цудадзейная руйнуючая сіла, якая прыносіць смерць на якой-бы ні было адлегласці чалавеку, зверу, птушцы, наогул усякай жывой істоце.

Яшчэ доўгі час пасля нашай сустрэчы яго дзівіў кожны мой стрэл. Мне здаецца, каб я толькі дазволіў яму, ён пачаў-бы пакланяцца, як богу, мне і маёй стрэльбе. Першы час ён не адважваўся дакрануцца да стрэльбы, але затое размаўляў з ёй, як з жывой істотай, калі думаў, што я не чую яго. Пасля я ад яго даведаўся, што гэта ён прасіў у стрэльбы не забіваць яго.

Калі Пятніца крыху апамятаўся ад спалоху, я загадаў яму прынесці мне забітую дзічыну. Ён адразу-ж пайшоў, але замарудзіўся, шукаючы птушку, бо, як потым высветлілася, я не забіў яе, а толькі раніў, і яна адляцела даволі далёка ад таго месца, дзе я яе падстрэліў. Урэшце ён усё-такі знайшоў яе і прынёс; я-ж скарыстаў яго адсутнасць, каб зноў зарадзіць стрэльбу, бо знайшоў патрэб-