Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/169

Гэта старонка не была вычытаная

ным да пэўнага часу лепш не паказваць яму, як гэта робіцца.

Я меркаваў, што мы натрапім яшчэ на якую-небудзь дзічыну, але больш нічога не траплялася, і мы вярнуліся дамоў. Я у той-жа вечар зняў скуру з забітага казлёнка і выпатрашыў яго; потым, расклаўшы касцёр і адрэзаўшы добры кавалак свежай казляціны, згатаваў яе ў гліняным гаршку. Паеўшы спачатку сам, я даў Пятніцы пакаштаваць маëй стравы. Вараная страва яму вельмі спадабалася, толькі ён здзівіўся, навошта я яе пасаліў. Ён пачаў паказваць што, па яго думцы, з соллю нясмачна. Узяўшы ў рот крышку солі, ён пачаў адплёўвацца і зрабіў выгляд, нібы яму дрэнна ад яе, а потым папаласкаў рот вадой. Тады і я, у сваю чаргу, палажыў у рот кавалачак без солі і пачаў пляваць, паказваючы, што мне брыдка есці без солі. Але гэта не зрабіла ніякага эфекта: я так і не мог прывучыць Пятніцу к солі. І толькі праз доўгі час ён пачаў прыпраўляць ёю яду, ды і то пакрысе.

Накарміўшы такім чынам майго дзікуна варанай казляцінай і бульёнам, я рашыў пачаставаць яго на другі дзень той-жа казляцінай, толькі смажанай. Засмажыў я яе асаблівым спосабам, над кастром, як гэта робіцца часам у нас у Англіі. Па баках кастра я ўтыркнуў у зямлю дзве жэрдкі, умацаваў між імі папярочную, павесіў на яе вялікі кавалак мяса і паварочваў яго да таго часу, пакуль яно не сасмажылася.

Пятніца дзіву даўся ад маёй выдумкі; але