Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/17

Гэта старонка не была вычытаная

людным. Але ў маўраў я набраўся такога страху і так баяўся зноў трапіць ім у лапы, што, карыстаючыся спрыяльным ветрам, пяць дзён плыў, не спыняючыся, не становячыся на якар і не сходзячы на бераг.

Праз пяць дзён вецер змяніўся: падзьмула з поўдня, пагоні ўжо не было чаго баяцца, і я рашыў падыйсці да берагу і кінуць якар у вусці нейкай маленькай рэчкі.

Якая гэта была рэчка і дзе яна працякае, у якой краіне, у якога народу, — я зусім неведаю. Я не бачыў на беразе людзей, ды і не жадаў іх бачыць; адзінае, што мне было патрэбна, — прэсная вада. Мы ўвайшлі ў гэтую рэчку пад вечар і рашылі, калі сцямнее, наўплаў дабрацца да берагу і агледзець мясцовасць; але, як толькі сцямнела, мы пачулі з берагу такія жахлівыя гукі, такі дзікі рэў, такое завыванне дзікіх звяроў, што бедны хлопчык ледзь не памёр ад страху і пачаў прасіць мяне не сыходзіць на бераг, пакуль не настане дзень.

— Добра, Ксуры, — сказаў я яму, — пачакаем! Але можа быць, што пры дзённым святле мы там убачым людзей, ад якіх нам будзе яшчэ горш, чымся ад тыграў і львоў.

— А мы пальнём у іх са стрэльб, — сказаў ён са смехам, — яны і ўцякуць.

Я быў рады, што хлопчык такі вясёлы, і, каб падтрымаць у ім гэтую бадзёрасць духу, даў яму келішак віна з гаспадарскіх запасаў. Парада яго па сутнасці была нядрэннай, і я зрабіў так, як ён сказаў. Усю ноч мы прасталі на якары і ніводнай хвілі-