Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/170

Гэта старонка не была вычытаная

задавальненню яго не было канца, калі ён пакаштаваў маю смажаніну; самымі красамоўнымі гэстамі ён даў мне зразумець, як яму падабаецца гэтая страва, і нарэшце абвясціў, што ніколі больш не будзе есці чалавечага мяса, і гэтаму я быў вельмі рады.

Наступным днём я пасадзіў яго за работу: прымусіў малаціць і веяць ячмень, паказаўшы спачатку, як я гэта раблю. Ён хутка зразумеў і пачаў працаваць вельмі старанна, асабліва калі даведаўся, для чаго гэта робіцца. А даведаўся ён аб гэтым у той-жа дзень. Калі зерне было абмалочана і адвеяна, я пры ім стоўк гэтае зерне ў муку, спëк хлеб і даў яму пакаштаваць. У хуткім часе ён навучыўся працаваць не горш за мяне і пачаў выконваць за мяне ўсе работы.

Як я цяпер павінен быў пракарміць двух чалавек, то павінен быў падумаць пра будучае. Перш за ўсё неабходна было павялічыць раллю, каб сеяць больш зерня. Я выбраў вялікі ўчастак зямлі і ўзяўся абгараджваць яго. Пятніца не толькі вельмі добрасумленна, але і з вялікай прыемнасцю дапамагаў мне ў гэтай рабоце. Я растлумачыў яму, як умеў, што гэта будзе новае поле для хлеба, бо нас цяпер удвух і хлеба трэба ўдвая больш. Яго вельмі кранула, што я гэтак клапачуся аб ім: ён усяляк намагаўся мне вытлумачыць, што ён разумее, як многа ў мяне павялічылася спраў цяпер, і прасіў, каб я дазволіў яму працаваць, бо ён не баіцца працы.

Гэта быў самы шчаслівы год майго жыцця на востраве. Пятніца навучыўся даволі