Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/172

Гэта старонка не была вычытаная

— Дык што-ж? А нашыя ўсё-ткі пабілі тых, многа пабілі.

— Як-жа ты тады казаў, што яны пабілі вас? Яны-ж узялі ў палон цябе і тваіх таварышоў.

— У тым месцы, дзе я біўся, ворагаў было ў шмат разоў больш. Яны схапілі нас — адзін, два, тры і мяне. А нашы пабілі іх у другім месцы, дзе мяне не было; у тым месцы нашы схапілі іх — адзін, два, тры, многа тысяч.

— Чаму-ж вашы не прышлі вам на дапамогу? Не аднялі вас у ворагаў?

— Яны схапілі адзін, два, тры і мяне і пасадзілі ў лодкі, а ў нашых у той час не было лодкі.

— А скажы мне, Пятніца, што робяць вашы з тымі людзьмі, якія трапляюць да іх у палон? Таксама куды-небудзь увозяць на лодках і з‘ядаюць потым, як тыя, чужыя?

— Але, нашы таксама ядуць людзей; усе ядуць.

— А куды яны іх увозяць, калі збіраюцца з‘есці?

— Розныя месцы, — куды ўздумаюць.

— А сюды яны прыязджаюць?

— І сюды прыязджаюць. Розныя месцы.

— А ты тут быў з імі?

— Быў. Там быў, — і ён паказаў на паўночна-заходні канец вострава, які служыў, мусіць месцам зборышчаў для яго супляменнікаў.

Такім чынам высветлілася, што Пятніца быў у ліку дзікуноў, наведваўшых дальнія