Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/175

Гэта старонка не была вычытаная

сваімі «двума лодкамі», але нарэшце, хоць з вялікай цяжкасцю, здагадаўся, што на яго мове гэта азначае вялікае судна, — прынамсі, удвая больш звычайнай пірогі дзікуноў.

Гэтая размова вельмі ўсцешыла мяне: з таго дня у мяне з‘явілася ўпэўненасць, што рана ці позна я знайду мажлівасць выратавацца з майго зняволення і што вызваленнем я буду абавязан беднаму дзікуну.


Раздзел дваццаць другі

Рабінзон і Пятніца будуюць лодку. — Бойка з дзікунамі.

Хутка мы зусім пасябравалі з Пятніцай. Ён не толькі навучыўся разумець амаль усё, што я гаварыў яму, але і сам пачаў даволі хутка, хаця і ламанай мовай, размаўляць па-англійску. Я пазнаёміў яго з гісторыяй маіх прыгодніцтваў. Я расказаў яму, як я трапіў на мой востраў, колькі год пражыў на ім, і як правёў гэтыя гады. Яшчэ раней я адкрыў яму сакрэт ужывання стрэльбы (бо для яго гэта было вялікай таямніцай): паказаў яму кулі, растлумачыў дзейнасць пораху і навучыў страляць. Я аддаў у поўнае яго распараджэнне адну з сваіх стрэльбаў. Акрамя стрэльбы, я даў яму нож, ад якога ён быў у вялікім захапленні. Я ўбраў яго ў самаробную партупею[1] накшталт тых, на якіх у нас у Англіі носяць корцікі; толькі замест корціка я ўзброіў яго сякерай, мяркуючы,

  1. Партупея — рамень цераз плячо для нашэння шаблі.