Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/18

Гэта старонка не была вычытаная

ны не спалі. Гадзіны праз дзве-тры пасля таго, як мы кінулі якар, мы пабачылі на беразе вялізных звяроў вельмі дзіўнай пароды (якой — мы і самі не ведалі): яны падыходзілі да самага берагу, уваходзілі ў рэчку, плёхаліся і ваўтузіліся ў вадзе, жадаючы, мусіць асвяжыцца, і пры гэтым вельмі брыдка пішчэлі, чмыхалі, раўлі і вылі; нічога падобнага я да той пары ніколі не чуў.

Ксуры быў страшэнна напалоханы, ды, праўду сказаць, і я таксама. Але мы абодва яшчэ больш перапалохаліся, калі пачулі, што адзін з гэтых страшыдлаў плыве да нашага баркаса; мы не змаглі яго бачыць, але па тым, як ён соп і порскаў, здагадаліся, што гэта павінен быць незвычайных памераў драпежны звер. Бядак Ксуры падумаў, што гэта леў (можа так яно і было) і крыкнуў мне:

— Падымем якар і пойдзем адсюль!

— Не, Ксуры, — адказваў я, — нам няма патрэбы здымацца з якара; мы толькі адпусцім канат падаўжэй, і адыдзем к мору: яны не пагоняцца за намі туды.

Але як толькі сказаў гэтыя словы, я ўбачыў невядомага звера на адлегласці ўсяго якіх двух вёслаў ад баркаса. Прызнаюся, я крыху спалохаўся, аднак зараз-жа ўзяў з каюты стрэльбу і стрэльнуў. Жывёла павярнула назад і паплыла да берагу.

Немагчыма апісаць, які пякельны рэў узняўся на беразе, калі пачуўся мой стрэл: мусіць, тутэйшыя зверы ніколі не чулі гэткага гуку. Тут я канчаткова ўпэўніўся, што нам няма чаго і думаць пра высадку ў гэтых мес-