Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/181

Гэта старонка не была вычытаная

нення, што гэта іспанцы або партугальцы — наогул еўрапейцы, і я быў упэўнены, што, калі толькі мне ўдасца далучыцца да іх, мы разам абмяркуем спосаб дабрацца да якой-небудзь цывілізаванай краіны. «Ва ўсякім выпадку, — думаў я, — на гэта будзе большая надзея, калі нас будзе восемнаццаць чалавек. А што магу я зрабіць адзін на маім востраве, за сорак міль ад бліжэйшага матэрыка?»

І вось праз некалькі дзён я зноў пачаў з Пятніцай тую-ж размову. Я сказаў, што дам яму лодку, каб ён мог вярнуцца на радзіму, і ў той-жа дзень павёў яго на супроцьлеглы канец вострава, да той бухтачкі, дзе была мая лодка. Вычарпаўшы з яе ваду (для большай аховы я наліў яе вадою), я падвёў яе да берагу і паказаў яму. Мы абодва селі ў ёй, каб выпрабаваць ход. Пятніца быў надзвычайным грабцом, лодка ішла ў яго так-жа шпарка, як у мяне. Калі мы адплылі ад берагу, я сказаў яму:

— Ну, дык што, Пятніца, паедзем тваіх зямлякоў?

Ён зірнуў на мяне сумным позіркам: відаць, лодка здалася яму вельмі маленькай для такога далёкага падарожжа. Тады я сказаў яму, што ў мяне ёсць другая, куды большая.

У наступны дзень мы з ім пайшлі ў лес на тое месца дзе, як, мабыць, памятае чытач, я пакінуў сваю першую лодку, якую не мог спусціць на ваду. Пятніца ўбачыў, што гэтая лодка даволі вялікая.