Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/186

Гэта старонка не была вычытаная

там, і калі я паказаў яму, як гэта рабіць, ён згадзіўся, што мой спосаб больш практычны.

Мы жвава ўзяліся за справу, і праз месяц лодка была гатова. Мы абчасалі яе знадворку сякерамі (Пятніца адразу-ж навучыўся гэтай рабоце), і вышла вельмі прыгожа: гэта была сапраўдная морская лодка, з кілем і такой велічыні, што смела магла падняць дваццаць чалавек.

Але пасля таго мы патрацілі яшчэ каля двух тыдняў на тое, каб ссунуць нашу лодку ў ваду. Мы прыстасавалі для гэтага драўляныя колы, але лодка была такая цяжкая, а рабочых рук так мала, што і з гэтым прыстасаваннем работа пасоўвалася чарапашым крокам.

Калі лодка была спушчана на ваду, я здзівіўся, як спрытна кіруе ёю Пятніца, як шпарка ён прымушае яе паварочвацца і як добра грабе. Я спытаў, ці можна, па яго думцы, рушыць у мора у такой лодцы.

— О, так, — адказаў ён, — такой лодцы не страшна плысці нават у самы вялікі вецер.

Але перш чым пускацца ў дарогу, я меў намер зрабіць яшчэ адну рэч, аб якой Пятніца пакуль не ведаў, а іменна: паставіць на лодцы мачту з ветразем і змайстраваць для яе якар. Зрабіць мачту было няцяжка: на востраве расло шмат кедраў, прамых, як страла. Я выбраў адно маленькае дрэўца, якое расло непадалёк ад бухтачкі, дзе ў нас стаяла лодка, і загадаў Пятніцы ссячы яго. Затым ён пад маім кіраўніцтвам ачысціў