Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/187

Гэта старонка не была вычытаная

ствол ад вецця і абчасаў яго. Такім чынам мачта была гатова.

Над ветразем мне прышлося папрацаваць самому. У мяне заставаліся яшчэ старыя ветразі ці, лепш сказаць, кавалкі парусіны; але гэтая парусіна ляжала больш за дваццаць шэсць гадоў, і таму, што я не вельмі клапаціўся аб тым, каб захаваць яе ў цэласці, не думаючы, што яна можа калі спатрэбіцца на ветразі, то быў упэўнены, што яна напалову згніла. І сапраўды, вялікая частка яе была гнілою; усё-ткі тое-сëе магло спатрэбіцца. Я выбраў два кавалкі мацнейшых і ўзяўся за шыццё. Шмат працы патраціў я на гэтую работу (гэта было не шыццё а нейкая маруда; у мяне нават іголак не было патрэбных), але нарэшце нешта зрабіў, па-першае, даволі няўдалае падабенства вялікага трохкутнага ветразя, якія ўжываюцца ў Англіі, па-другое, маленькі ветразь — так званы блінд. Гэтым ветразем я ўмеу кіраваць лепш за ўсё, бо такі-ж самы ветразь быў на тым баркасе, на якім я ўцякаў ад піратаў.

Каля двух месяцаў я праваждаўся з аснашчэннем нашага судна, але затое работа была зроблена чыста. Акрамя двух памянёных ветразяў, я змайстраваў яшчэ трэці, які ўмацаваў на носе і які меў сваім прызначэннем дапамагаць паварочваць лодку пры змене кірунку. Але галоўнае, я зрабіў і прымайстраваў стырно, што павінна было значна палягчыць кіраванне лодкай.

Я быў няўдалым карабельным цесляром; але, разумеючы усю карыснасць такога пры-