Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/188

Гэта старонка не была вычытаная

стасавання, як стырно, не пашкадаваў працы для гэтай работы. На адно гэтае стырно я патраціў столькі-ж часу, колькі на пабудову і аснашчэнне усёй лодкі.

Калі ўсё было гатова, я пачаў вучыць Пятніцу кіраваць маёй лодкай, бо хоць ён быў вельмі добрым грабцом, але ні пра стырно, ні пра ветразі ён не меў ніякага разумення. Яго вельмі ўразіла, калі ён убачыў, як я дзейнічаю стырном і як ветразь надзьмухваецца то з аднаго, то з другога боку ў залежнасці ад змены кірунку.

Тым не менш ён вельмі хутка зразумеў гэтую мудрасць і зрабіўся спрытным мараком. Аднаму толькі ён ніяк не мог навучыцца — ужыванню компаса: гэта было вышэй яго разумення. Але таму, што ў тых шыротах, калі не бывае дажджоў, амаль ніколі не бывае ні туманаў, ні пахмурных дзён, у компасе для нашай паездкі не было асаблівай патрэбы. Удзень мы маглі кіраваць на бераг, які быў відаць здалёк, а ноччу трымаць кірунак па зорках. Іншая справа ў дажджлівы сезон; але тады ўсёроўна нельга было ездзіць ні па моры, ні па зямлі.

Надышоў дваццаць сёмы год майго зняволення. Аднак, тры апошнія гады можна смела выкінуць з рахунку, бо з таго часу, як на востраве з‘явіўся мой любы Пятніца, у маё жыллё ўвайшла радасць і асвятліла маё журботнае жыццё.

Між тым набліжаўся дажджлівы сезон, калі я звычайна большую частку дня сядзеў дома. Нашу паездку прышлося адкласці, а