Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/189

Гэта старонка не была вычытаная

пакуль неабходна было паклапаціцца аб новай лодцы. Мы прывялі яе ў тую бухтачку, куды я прычальваў са сваімі плытамі. Дачакаўшыся прыліву, я падцягнуў лодку да самага берагу. Такім чынам з надыходам адліву яна апынулася на сухім беразе. Тады па маёй прапанове Пятніца выкапаў на тым месцы, дзе стаяла лодка, даволі глыбокую яму такой даўжыні і шырыні, што лодка змясцілася ў ёй як у доку. Ад мора мы адгарадзілі яе моцнай дамбай, пакінуўшы толькі вузкі праход для вады. Калі з наступным прылівам наш маленькі док напоўніўся вадой, мы наглуха замацавалі дамбу, і лодка засталася на вадзе, разам з тым абароненая ад мора. Для таго, каб схаваць яе ад дажджоў, мы накрылі яе тоўстым пластом веццяў, пад якімі яна стаяла, як пад страхой. Цяпер мы маглі спакойна перачакаць дажджлівы сезон з тым, каб у лістападзе ці ў снежні паспрабаваць выканаць наш план.

Як толькі спыніліся дажджы і надвор‘е ўсталявалася, я пачаў дзейна рыхтавацца да далейшага плавання. Я загадзя разлічыў, які запас прадуктаў нам можа спатрэбіцца, і нарыхтаваў усё, што патрэбна. Тыдні праз два я меркаваў вывесці лодку з дока.

Але нашай паездцы не суджана было адбыцца. Неяк раніцой, калі я, як звычайна. збіраўся ў дарогу, мне прышло ў галаву, што добра было-б, акрамя іншай яды, захапіць з сабой невялікі запас чарапашага мяса. Я гукнуў Пятніцу, загадаў яму пайсці к мору і злавіць чарапаху. (Мы палявалі на іх кожны