Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/19

Гэта старонка не была вычытаная

цах на працягу ночы; але ці можна будзе рызыкнуць высадзіцца ўдзень — гэтага мы таксама не ведалі; зрабіцца здабычай нейкага дзікуна не лепш, чымся трапіць у кіпці льву або тыгру!

Але так ці інакш, тут ці ў іншым месцы, нам неабходна было сысці на бераг, бо ў нас не засталася ані кроплі вады. Ксуры абвясціў, што, калі я пушчу яго, ён дабярэцца да берагу ўброд і пастараецца здабыць прэснай вады. А калі я запытаў яго, чаму-ж ісці яму, а не мне, у адказе хлопчыка прагучэла такая любоў да мяне, што ён навекі падкупіў мяне сваёй адданасцю. Ён адказаў:

— Калі прыдзе дзікі чалавек, ён з‘есць мяне, а вы застанецеся цэлы.

— Дык вось што, Ксуры, — сказаў я: — накіруемся разам, а калі дзікі чалавек прыдзе, мы яго заб‘ем, і ён не з‘есць ні цябе, ні мяне.

Я даў хлопчыку сухароў і глыток віна; затым мы падцягнуліся да зямлі так блізка, наколькі лічылі гэта бяспечным, і скакануўшы ў ваду, накіраваліся да берагу ўброд, не ўзяўшы з сабою нічога, акрамя зброі ды двух збаноў для вады.

Я не хацеў аддаляцца ад берагу, каб не згубіць з віду наш баркас, баючыся, каб уніз па рацэ да нас не спусціліся дзікуны ў пірогах. Але Ксуры, убачыўшы нізінку за мілю ад берагу, пайшоў туды са збаном. Раптам я ўбачыў, што ён бяжыць назад да мяне. Ці не пагналіся за ім дзікуны? Ці не спалохаўся ён якога драпежнага звера? Я кінуўся да яго на ратунак, але, падбегшы бліжэй, убачыў, што