Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/190

Гэта старонка не была вычытаная

тыдзень, бо абодва любілі іх мяса і яйкі). Пятніца пайшоў, але не прайшло і чвэрткі гадзіны, як ён прыбег назад.

Як вар‘ят, не чуючы пад сабой зямлі, ён літаральна пераляцеў да мяне за загарадку і, перш чым я паспеў спытаць яго, у чым справа, закрычаў:

— Бяда! Нядобра!

— Што з табой, Пятніца? Што здарылася? — запытаў я ў трывозе.

— Там, каля берагу, адна, дзве, тры… адна, дзве, тры лодкі!

Ведаючы ягоную манеру лічыць, я падумаў, што ўсіх было шэсць лодак, але, як потым высветлілася, іх было толькі тры, а ён паўтарыў лік проста ад хвалявання.

— Ну што-ж такое, Пятніца? Чаму ты гэтак спалохаўся? — сказаў я, стараючыся яго падбадзёрыць.

Небарака быў страшэнна напалоханы. Мабыць ён уявіў сабе, што дзікуны прышлі за ім, што яны знойдуць яго і з‘ядуць. Ён так дрыжаў, што я не ведаў, што з ім рабіць. Я заспакойваў яго, як умеў: казаў, што ў кожным выпадку, я падлягаю такой-жа небяспецы, як і ён, што калі з‘ядуць яго, то і мяне разам з ім.

— Але мы абаронім сябе, мы не дамося ім у рукі жывымі, — дадаў я. — Ты-ж умееш страляць?

— Умею, — адказаў ён, — толькі іх шмат, вельмі многа.

— Нічога, — сказаў я, — адных мы заб‘ем,