Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/191

Гэта старонка не была вычытаная

а астатнія спалохаюцца і ўцякуць. Я абяцаю табе, што не дам цябе ў крыўду, я буду смела абараняцца і абараняць цябе. Але ці абяцаеш ты, што не струсіш, а, галоўнае, будзеш рабіць усё, што я табе загадаю?

— Я памру, калі ты гэта загадаеш, Робін Крузо!

Пасля гэтага я прынёс са склепа рому і даў яму выпіць (я вельмі беражліва выдаткоўваў свой ром, таму ў мяне заставалася яшчэ даволі вялікі запас). Затым мы пазбіралі ўсю нашу агнястрэльную зброю, прывялі яе ў парадак і зарадзілі. Акрамя таго, я надзеў, як заўсёды, шпагу без футляра, а Пятніцу ўзброіў сякерай.

Падрыхтаваўшыся такім чынам да бою, я ўзяў падзорную трубу і падняўся на гару для выведкі.

Накіраваўшы трубу на бераг мора, я неўзабаве ўбачыў дзікуноў: іх было дваццаць адзін чалавек, ды акрамя таго на беразе ляжала двое звязаных людзей, мабыць, прызначаных на з‘ядзенне ваеннапалонных. Было зразумела, што ўвесь гэты натоўп дзікуноў з‘явіўся на востраў з адзінай мэтай — адсвяткаваць сваю перамогу над ворагам. Я заўважыў таксама, што гэтым разам яны высадзіліся не там, дзе высаджваліся тры гады назад, у памятны дзень нашай першай сустрэчы з Пятніцай, а куды бліжэй да маëй бухтачкі. Тут берагі былі нізкія і амаль к самаму мору падступаў густы лес.

Спусціўшыся з гары, я абвясціў Пятніцы маё рашэнне напасці на гэтых звяроў і пера-