Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/192

Гэта старонка не была вычытаная

біць іх усіх да аднаго і яшчэ раз спытаў яго, ці будзе ён мне дапамагаць. Ён цяпер ужо зусім не пужаўся (можа таму, што яму часткова дапамог выпіты ім ром) і з бадзёрым выглядам паўтарыў, што гатоў памерці за мяне.

Не даўшы астынуць свайму гневу, я падзяліў паміж намі падрыхтаваную зброю, і мы пайшлі.

Пятніцы я даў адзін з пісталетаў, які ён засунуў сабе за пояс, і тры стрэльбы, а сам узяў усё астатняе. На кожны выпадак я захапіў у кішэню бутэльку рому, а Пятніцы я даў несці вялікі мяшок з запасным порахам і кулямі. Я загадаў яму ісці за мной, не адстаючы ні на крок, і сурова забараніў размаўляць са мной і страляць, пакуль я не загадаю. Нам прышлося зрабіць вялікі крук, каб абагнуць бухтачку і падысці да берагу з боку лесу, бо толькі з гэтага боку можна было непрыкметна падкрасціся да ворага на адлегласць стрэлу.

Падышоўшы да ўзлеску я таго краю, які быў бліжэй да берагу, так што толькі некалькі радоў дрэў аддзяляла нас ад дзікуноў, я спыніўся, ціханька паклікаў Пятніцу і, паказаўшы на тоўстае дрэва, загадаў стаць за ім і паглядзець, ці відаць адтуль дзікуны і што яны робяць. Ён выканаў мой загад, зараз-жа вярнуўся, каб апавясціць, што дзікуны сядзяць вакол кастра і ядуць мяса аднаго з прывезеных імі палонных, а другі ляжыць звязаны тут-жа, на пяску.