Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/194

Гэта старонка не была вычытаная

Часу траціць нельга было. Я павярнуўся да Пятніцы.

— Будзь напагатове, — сказаў я яму. Ён матнуў галавой. — Цяпер глядзі на мяне, і што я буду рабіць, тое рабі і ты.

З гэтымі словамі я палажыў на зямлю стрэльбы і нацэліўся ў дзікуноў. Пятніца таксама нацэліўся.

— Ці гатоў ты? — спытаў я яго.

— Так, — адказаў ён.

— Ну, дык страляй! — сказаў я і стрэліў.

Стрэл Пятніцы быў больш трапным за мой: ён забіў двух чалавек і раніў трох, я-ж толькі двух раніў і забіў аднаго. Лёгка сабе ўявіць, якога спалоху нарабілі нашы стрэлы ў натоўпе дзікуноў. Усе тыя, хто засталіся цэлымі, ускочылі на ногі і збянтэжаныя бегалі па беразе, не ведаючы куды кінуцца, у які бок бегчы. Небаракі разумелі, што ім пагражае смерць, але не бачылі, адкуль яна ідзе. Пятніца дасканальна выконваў мае загады і не зводзіў з мяне вачэй. Не даўшы дзікунам ачуняць пасля першых стрэлаў, я схапіў стрэльбу, навёў курок і зноў прыцэліўся. Пятніца акуратна паўтараў кожны мой рух.

— Ты гатоў? — запытаў я зноў.

— Гатоў.

— Дык страляй.

Двое стрэлаў грымнула амаль адначасова, але таму, што мы гэты раз стрэлілі са стрэльбаў, зараджаных шротам, то забітых было толькі двое (ва ўсякім разе двое ўпалі). Затое параненых было вельмі многа. Абліваючыся крывёю, бегалі яны па беразе з дзі-