Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/195

Гэта старонка не была вычытаная

кімі крыкамі, як вар‘яты. Тры чалавека былі, відаць, цяжка паранены, бо яны неўзабаве ўпалі.

Я ўзяў стрэльбу, якая была яшчэ зараджана, і крыкнуў: «Пятніца, за мной!» і выбег з лесу на адкрытае месца. Мой адважны дзікун не адставаў ні на крок. Заўважыўшы, што дзікуны ўбачылі мяне, я з гучным крыкам (якога Пятніца — маё вернае рэха — не забыў паўтарыць) кінуўся наперад з yсёю шпаркасцю, з якой толькі здолелі несці мяне ногі (дарэчы, не асабліва шпарка, бо я быў нагружаны цяжкім узбраеннем).

Сэрца маё білася, калі я падбег да няшчаснага еўрапейца, які ляжаў, як ужо сказана, непадалёк ад кастра, крыху бліжэй да вады.

Абодва каты, ужо гатовыя расправіцца са сваёй ахвярай, пакінулі яе пры першых-жа гуках нашых стрэлаў.

У страшэнным спалоху яны кінуліся да мора, ускочылі ў лодку і пачалі адчальваць. У тую-ж лодку паспелі ускочыць яшчэ трое дзікуноў.

Я павярнуўся да Пятніцы і паказаў яму вачыма на лодку. Ён адразу-ж зразумеў маю думку і, прабегшы сажняў дваццаць да лодкі, каб быць бліжэй да ўцекачоў, стрэліў па іх.

Усе пяцёра ўпалі ў кучу на дно лодкі, таму я лічыў, што ўсе яны забітыя але двое зараз-жа падняліся: відаць, яны ўпалі проста ад страху. З трох астатніх двое былі забі-