Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/196

Гэта старонка не была вычытаная

тымі напавал, а трэці быў так цяжка паранены, што ўжо не мог устаць.

Пакуль Пятніца распраўляўся з пяццю ўцекачамі, я дастаў свой ножык і перарэзаў путы, якімі былі звязаны рукі і ногі беднага палонніка. Я дапамог яму прыўзняцца і запытаў яго па-партугальску, хто ён такі. Ён адказаў:

— Эспан‘ёле (іспанец).

Неўзабаве ён зусім ачуняў і пачаў самымі красамоўнымі гэстамі выказваць падзяку за тое, што я выратаваў яму жыццё.

Паклікаўшы ў дапамогу ўсе мае веды ў іспанскай мове, я сказаў яму па-іспанску:

— Сён‘ёр, размаўляць мы будзем потым, а цяпер неабходна дзейнічаць. Калі вы маеце сілу весці бойку, дык вось вам шабля і пісталет: бярыце і ўдарым па ворагу.

Іспанец з удзячнасцю ўзяў тое і другое і, — дзіўная справа! — адчуўшы у руках зброю, ён нібыта зрабіўся іншым чалавекам. Адкуль і сілы ўзяліся! Як гураган, наляцеў ён на зладзеяў і ў адно імгненне рассек абодвух на кавалкі. Праўда, для такога ўчынку не патрабавалася асаблівай сілы: няшчасныя дзікуны, збянтэжаныя стрэламі і раптоўнасцю нападу, былі так перапалоханы, што не маглі ні бегчы, ні абараняцца. Шмат хто з іх пападалі проста ад страху, як тыя двое, што ўпалі на дно лодкі ад стрэлу Пятніцы, хоць нават не былі ранены.

Я трымаў зараджаную стрэльбу напагатове, але не страляў, захоўваючы зарад на выпадак крайняй патрэбы, таму што астат-