Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/197

Гэта старонка не была вычытаная

нюю сваю зброю я аддаў іспанцу. Успомніўшы, што нашы чатыры зараджаныя стрэльбы засталіся пад дрэвам на тым месцы, адкуль мы ў першы раз адкрылі агонь, я гукнуў Пятніцу і загадаў яму збегаць за імі.

Ён адразу-ж паляцеў туды. Я аддаў яму сваю стрэльбу, а сам пачаў зараджаць усе астатнія, сказаўшы абодвум сваім саюзнікам, каб яны, калі ім спатрэбіцца зброя, прыходзілі да мяне. Пакуль я даваў свае распараджэнні, іспанец напаў на аднаго з дзікуноў, і паміж імі разгарэлася заўзятая бойка.

Дзікун абараняўся вялізным драўляным мячом, акурат такім, якім яны забілі-б іспанца, каб я не падаспеў да яго на выратаванне. Я і не чакаў, што мой іспанец будзе такім харобрым чалавекам: не гледзячы на сваю слабасць, ён змагаўся, як леў, і нанёс ворагу сваёй шабляй два страшэнныя ўдары па галаве. Але раптам дзікун адкінуў свой меч, і яны схапіліся ў рукапашню. Дзікун быў высокі і дужы: ён хутка паваліў іспанца, наваліўся на яго і пачаў адбіраць шаблю. Тады іспанец выпусціў яе, выхапіў з-пад пояса пісталет і палажыў дзікуна на месцы, перш чым я паспеў на дапамогу.

Тымчасам Пятніца гнаўся за ўцекачамі.

Іспанец таксама не траціў часу дарма. Пакончыўшы з адным дзікуном, ён узяў у мяне стрэльбу і пусціўся за двума іншымі. Ён раніў, абодвух, але таму што бегчы доўга нехапіла сіл, дык абодва дзікуны паспелі схавацца ў лес. Пятніца пабег іх шукаць. Не гледзячы на свае раны, адзін з дзікуноў кі-