Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/198

Гэта старонка не была вычытаная

нуўся ў мора і паплыў за лодкай з трыма яго землякамі, якія паспелі адчаліць ад берагу, і дагнаў яе.

Трое дзікуноў, якія знайшлі ратунак у лодцы, працавалі вёсламі ўсімі сіламі, намагаючыся хутчэй уцячы ад стрэлаў. Пятніца разы два ці тры стрэліў ім наўздагон, але, здаецца, не трапіў. Ён пачаў мяне угаварваць, каб пусціцца за імі наўздагон. Мяне і самога непакоіла, што яны ўцяклі: я баяўся, што калі яны раскажуць сваім землякам аб тым, што здарылася на востраве, тыя накінуцца на нас у непамернай колькасці, можа на двухстах ці трохстах лодках, і тады мы прападзем. Таму я не супярэчыў майму другу. Я пабег да лодак, загадаўшы яму бегчы за мной.

Але як я здзівіўся, калі, ўскочыўшы ў лодку, убачыў там чалавека. Гэта быў стары індзеец. Ён ляжаў на дне лодкі, звязаны па руках і нагах. Відаць, ён таксама быў прызначаны на з’ядзенне. Не разумеючы, што робіцца навакол (ён не мог нават глянуць з-за бартоў лодкі, так моцна скруцілі яго), небарака ледзь не памёр ад страху.

Я адразу-ж перарэзаў яго путы і хацеў дапамагчы яму ўстаць. Але ён не трымаўся на нагах; нават гаварыць не мог, а толькі жаласліва стагнаў: няшчасны, здаецца, думаў, што яго толькі для таго і развязалі, каб весці на забойства.

Калі Пятніца падышоў да нас, я сказаў яму, каб ён вытлумачыў гэтаму чалавеку, што ён вольны, і перадаў яму бутэльку з ромам.