Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/199

Гэта старонка не была вычытаная

Радасная вестка, у злучэнні з дзеяннем рому, падбадзёрыла старога небараку: ён сеў і загаварыў.

Але трэба было бачыць, што зрабілася з Пятніцай, калі ён пачуў яго голас і ўбачыў яго твар. Ён кінуўся яго абнімаць, заплакаў, засмяяўся; потым пачаў скакаць вакол яго, заспяваў, закруціўся, потым зноў заплакаў, замахаў рукамі, пачаў біць сябе па галаве і па твары, — словам, ён быў падобны на вар‘ята. Я доўга не мог дамагчыся ад яго ніякіх тлумачэнняў, але калі ён нарэшце заспакоіўся, то сказаў мне, што стары — яго бацька.

Не магу выказаць, як я быў расчулены такой праявай любові сына!

Нельга было глядзець без слёз на гэту радасць грубага дзікуна, калі ён убачыў свайго любімага бацьку, выратаванага ад смерці.

Але ў той-жа час нельга было і не смяяцца з недарэчных выбрыкаў, якімі выяўлялася яго радасць і любоў. Разоў дваццаць ён ускочыў у лодку і зноў выскачыў з яе; то ён сядаў каля бацькі і, расхрыстаўшы сваю куртку, прыціскаў яго галаву да сваіх голых грудзей, то пачынаў церці яго застыўшыя рукі і ногі. Я параіў расцерці ромам, і гэта вельмі дапамагло.

Цяпер гнацца за тымі дзікунамі, што ўцяклі, не было чаго і думаць: яны амаль зніклі з вачэй. Такім чынам гнацца за імі нам не прышлося і, трэба зазначыць, на наша шчасце, бо праз гадзіны дзве задзьмуў моцны вецер, які бушаваў потым усю ноч. Ён дзьмуў з паўночнага захаду, акурат насу-