Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/20

Гэта старонка не была вычытаная

за спіной у яго вісіць нешта вялікае. Высветлілася, што ён забіў нейкага звярка накшталт нашага зайца, але іншага колеру ды з больш даўгімі нагамі. Мы абодва былі рады гэтай удачы, мяса забітай жывёлы здалося нам вельмі смачным; але галоўная радасць, з якою бег да мяне Ксуры, была вестка пра знаходку прэснай вады.

Напоўніўшы нашыя збаны, мы пад‘елі забітага зайца і паехалі далей, не знайшоўшы у гэтай мясцовасці аніякіх слядоў чалавека.

Пасля таго, як мы вышлі з вусця рэчкі, нам яшчэ некалькі разоў даводзілася прычальваць да берагу за прэснай вадой.

Аднойчы з самага ранку мы сталі на якар пад аховай даволі высокага мыска і чакалі прыліву. Раптам Ксуры, у якога зрок быў вастрэй за мой, прашаптаў:

— Зірніце, які страшэнны звер ляжыць вунь там, на прыгорку. Цяпер ён моцна спіць. Пойдзем, пакуль ён не прачнуўся.

Я зірнуў, куды ён паказваў, і сапраўды ўбачыў страшыдлу. Гэта быў вялізны леў. Ён ляжаў пад выступам узгорка, які хаваў яго ад сонца.

— Паслухай, Ксуры, — сказаў я: — ідзі на бераг ды забі гэтага звера.

Хлопчык перапалохаўся.

— Мне забіць яго?! — казаў ён. — Ды ён-жа мяне праглыне ўсяго!

Я не супярэчыў і загадаў толькі не варушыцца; потым прынёс усе нашы стрэльбы (у нас іх было тры). Адну, самую вялікую, я