Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/200

Гэта старонка не была вычытаная

срач уцекачам, і, магчыма, што яны больш не убачылі роднай зямлі…

Але вернемся да Пятніцы. Ён быў так паглынуты сыноўімі клопатамі, што ў мяне нехапіла духу адарваць яго ад бацькі. Я даў яму час перажыць радасць і тады толькі гукнуў яго. Ён падышоў да мяне з прыскокамі, з радасным смехам, задаволены і шчаслівы. Я яго запытаў, ці даваў ён бацьку хлеба. Ён паматаў галавой.

— Няма хлеба: брыдкі сабака нічога не пакінуў, усё сам з‘еў.

І ён паказаў на сябе.

Тады я вынуў з сваёй торбачкі ўсё тое, што у мяне было з прадуктаў — невялікі кавалак хлеба і дзве галінкі ізюму — і даў яму. Убачыўшы, што ён дрыжыць ад хвалявання, я параіў яму падмацаваць свае сілы рэшткамі рому, але і ром ён панёс старому.

Не паспеў ён увайсці зноў у лодку, як бачу — бяжыць кудысьці мой Пятніца, нібы за ім бягуць ваўкі. Пятніца быў надзвычайна лёгкі на ногі і, перш чым я паспеў апамятацца, знік з маіх вачэй. Я крычаў яму, каб ён спыніўся — але не дапамагло. Ён знік. Гляджу — праз чвэрць гадзіны вяртаецца, але ўжо не так шпарка. Калі ён падышоў бліжэй, я ўбачыў, што ён штосьці нясе. Высветлілася, гэта быў збан з прэснай вадой, якую ён прынëс для бацькі. Ён збегаў дзеля гэтага дамоў, у нашу крэпасць, і за адным заходам захапіў з сабой дзве лусты хлеба. Хлеб ён аддаў мне, а ваду панёс старому, дазволіўшы адпіць некалькі глыткоў, бо мне вельмі ха-