Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/201

Гэта старонка не была вычытаная

целася піць. Вада ўзбадзёрыла старога лепш за ўсякі ром: ён аж паміраў ад смагі.

Калі ён напіўся, я гукнуў Пятніцу і спытаў, ці не засталося ў кубку вады. Ён адказаў, што засталося, і я сказаў яму, каб ён даў напіцца іспанцу, які меў у гэтым патрэбу не менш ягонага бацькі. Я паслаў іспанцу таксама лусту хлеба — адну з двух прынесеных Пятніцай.

Пасля часовага прыліву энергіі бедны іспанец зноў паслабеў: ён сядзеў на муражку пад дрэвам у поўнай знямозе. Людаеды яго так моцна звязалі, што цяпер у яго параспухалі рукі і ногі. Калі ён прагнаў смагу свежай вадой і паеў хлеба, я падышоў да яго і працягнуў яму галінку ізюму. Ён падняў галаву і зірнуў на мяне з бязмежнай удзячнасцю, потым хацеў было ўстаць, але не мог: разы два ці тры ён прабаваў падымацца, але кожны раз амаль падаў, — так балелі яго распухлыя ногі. Я параіў не прымушаць сябе дарэмна і загадаў Пятніцы расцерці яму ногі ромам.

Пакуль Пятніца выконваў мае загады, я ўвесь час назіраў за ім. Добры юнак штохвілінна паварочваўся, каб паглядзець, ці не патрэбна чаго бацьку і што ён робіць. Яму была відаць толькі галава старога, бо той сядзеў на дне лодкі. Раптам, азірнуўшыся, ён убачыў, што галава знікла; у той-жа момант ён быў на нагах і кінуўся да лодкі. Ён імчаўся як віхор; здавалася, ногі яго не краналі зямлі. Але калі, падбегшы, ён убачыў, што бацька яго спакойна ляжыць у лодцы, ён зараз-жа вярнуўся да