Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/203

Гэта старонка не была вычытаная

нас. Тады я сказаў іспанцу, што мой друг дапаможа яму падняцца і давядзе яго да лодкі, у якой мы давязем яго ў сваё жыллё, а там ужо паклапоцімся аб ім.

Але Пятніца, нядоўга думаючы, падняў яго, як пëрка, ускінуў сабе на спіну і панёс. Дайшоўшы да лодкі, ён асцярожна пасадзіў яго спачатку на борт, а потым на дно каля свайго бацькі. Потым вышаў на бераг, штурхнуў лодку ў ваду, зноў ускочыў у яе і ўзяўся за вёслы. Я пайшоў пешшу.

Пятніца гроб с такой сілай, лодка так шпарка неслася ўдоўж берагу, не гледзячы на моцны вецер, што я не мог за ëю паспець. Пятніца шчасліва прывёў яе ў нашу гавань і, пакінуўшы ў ёй абодвух гасцей, пабег за другой лодкай. Ён растлумачыў мне гэта на- бягу, сустрэўшы мяне на поўдарозе, і паімчаўся далей. Здавалася ніводзін конь не мог-бы дагнаць яго, так шпарка ён бег. І не паспеў я дайсці да бухтачкі, як ён ужо з‘явіўся туды з другой лодкай. Выскачыўшы на бераг, ён пачаў дапамагаць старому і іспанцу выйсці з лодкі, але ні той, ні другі не мелі сілы ісці. Небарака Пятніца зусім збянтэжыўся, не ведаючы, што з імі рабіць.

Але я прыдумаў выхад з гэтага становішча. Сказаўшы Пятніцы, каб ён пасадзіў пакуль нашых гасцей на беразе, я пайшоў да ляска і сказаў яму ісці за мной. Мы высеклі некалькі добрых жардзін і на скорую руку зрабілі насілкі, на якіх і прынеслі хворых да знадворнай сцяны нашай крэпасці. Але тут мы спыніліся, не ведаючы, што нам