Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/207

Гэта старонка не была вычытаная

я патрохі пачаў забывацца на свае страхі, а разам з тым усё часцей і часцей вяртаўся да сваіх даўнейшых мараў аб падарожжы на матэрык, тым больш, што, як запэўняў мяне бацька Пятніцы, я мог разлічваць у якасці іхняга агульнага дабрадзея на добры прыём у яго землякоў.

Але пасля адной сур‘ёзнай гутаркі з іспанцам я пачаў сумнявацца, ці варта прыводзіць у выкананне мой план. З гэтай гутаркі я даведаўся, што хоць дзікуны сапраўды прытулілі ў сябе семнаццаць чалавек іспанцаў і партугальцаў, якія выратаваліся ў лодцы з загінуўшага карабля, і не крыўдзяць іх, але ўсе гэтыя еўрапейцы церпяць крайнюю патрэбу ў самым неабходным, нярэдка нават галадаюць.

На мае роспыты аб падрабязнасцях няшчасця, якое адбылося з іхнім караблём, мой госць паведаміў мне, што карабль іхні быў іспанскі і ішоў з Рыо-дэ-ла-Платы ў Гавану, дзе павінен быў пакінуць свой груз, які складаўся галоўным чынам з футраў і зліткаў срэбра, і нагрузіцца еўрапейскімі таварамі.

Ён расказаў яшчэ, што па шляху ў Гавану яны падабралі пяцерых матросаў-партугальцаў з іншага карабля, які разбіўся раней, што пяць чалавек з іхняй каманды патанула адразу-ж пасля крушэння, а астатнія прамучыліся некалькі дзён, на працягу каторых яны не раз глядзелі смерці ў вочы. Нарэшце яны прысталі да карыбскага берагу і, высадзіўшыся, з хвіліны на хвіліну чакалі, што іх