Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/209

Гэта старонка не была вычытаная

Ужо лепш быць з‘едзеным дзікунамі. Каб вашы таварышы прыехалі сюды, я упэўнен, што пры такой колькасці рабочых рук нам нічога не варта было-б пабудаваць вялікае судна, на якім мы маглі-б дабрацца да Бразіліі, да якіх-небудзь населеных еўрапейцамі астравоў ці да іспанскіх уладанняў. Але, бясспрэчна, калі за маë дабро, — калі я сам, можна сказаць, дам ім у рукі зброю, — яны накіруюць яе супроць мяне, калі, карыстаючыся большасцю сіл, яны пазбавяць мяне волі, тады я апынуся яшчэ ў горшым становішчы, як цяпер.

Іспанец адказаў з поўнай шчырасцю, што таварышы яго так страшэнна бядуюць і так добра ўсведамляюць усю безнадзейнасць свайго становішча, што ён не дапускае і думкі, каб яны маглі дрэннае зрабіць чалавеку, які працягаве ім руку дапамогі.

— Калі хочаце, — казаў ён, — я паеду да іх са старым індзейцам, перадам ім вашу прапанову і прывязу вам адказ. Калі яны згодзяцца на вашы ўмовы, я вазьму ў іх урачыстую клятву ў вернасці вам: я прымушу іх паклясціся, што яны пойдуць за вамі ў тую зямлю, якую вы ім самі пакажаце, і да прыбыцця на месца прызначэння будуць беспярэчна падпарадкавацца вам, як свайму правадыру і начальніку. Мы складзем пісьмовую ўмову за нашымі подпісамі, і я яе вам прывязу.

Затым ён сказаў, што гатоў неадкладна паклясціся мне ў вернасці за сябе ў тым, што ён не пакіне мяне, пакуль жывы або пакуль