Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/211

Гэта старонка не была вычытаная

месяц, калі надышоў час сяўбы, у нас быў вялікі ўчастак добра ўскапанай, распульхненай зямлі, на якім мы пасеялі дваццаць мерак ячменю і шаснаццаць рысу, гэта значыць усё, што я мог вылучыць на сяўбу. Для яды мы пакінулі сабе зерня ледзь на шэсць месяцаў.

Цяпер нас было чацьвёра, дзікуны маглі быць для нас страшнымі толькі ў тым выпадку, калі-б іх накінулася на нас надта ўжо многа. Але мы не баяліся дзікуноў і вольна шпацыравалі па сваім востраве. І таму, што ўсе жылі толькі адной надзеяй — каб хутчэй вызваліцца — то кожны з нас, прынамсі магу сказаць гэта пра сябе, не мог не думаць аб сродках для таго, каб надзея магла зрабіцца сапраўднасцю. Таму ў часе сваіх бадзянняў па востраву я адзначаў дрэвы на пабудову карабля, Пятніца з бацькам секлі гэтыя дрэвы, а іспанца я паставіў кіраваць іхняй работай. Я паказаў ім дошкі майго вырабу, якія я з такой вялікай затратай сіл выцëсваў сякерай з тоўстых камлёў, і распарадзіўся, каб нарыхтаваны быў новы запас такіх дошак. Мы нацясалі іх каля тузіна. Гэта былі моцныя дубовыя дошкі ў трыццаць пяць футаў даўжыні, два футы шырыні і ад двух да чатырох дзюймаў таўшчыні. Можаце сабе ўявіць, якая нечуваная колькасць працы была пакладзена на гэтую работу.

У той-жа час я стараўся па мажлівасці павялічыць свой статак. Дзеля гэтага двое з нас штодзённа хадзілі лавіць дзікіх казлянятак; Пятніца хадзіў кожны дзень, а мы з іспанцам чаргаваліся. Такім чынам наш статак