Старонка:Жыццё і дзіўныя небывалыя прыгоды Рабінзона Крузо (1937).pdf/213

Гэта старонка не была вычытаная

якага зла, але будзе абараняць мяне супроць усялякіх падобных спроб і ва ўсім слухацца мяне. Усё гэта павінна было быць напісана на паперы і замацавана ўласнаручнымі подпісамі ўсіх, хто згодзіцца на мае ўмовы. Але, гаворачы аб пісьмовай умове, мы з маім госцем выпусцілі з-пад увагі толькі адно, а іменна, што ў яго таварышоў няма ні паперы, ні пëрак, ні чарніла.

З гэтымі інструкцыямі іспанец і стары індзеец адпраўляліся на той самай лодцы, на якой яны былі прывезены на мой востраў дзікунамі.

З якой радасцю я выпраўляў іх у дарогу! За дваццаць шэсць з лішкам гадоў майго зняволення гэта была з майго боку першая сур‘ёзная спроба вярнуць сабе волю. Я даў сваім паслам хлеба, ізюму на шмат дзён, не лічачы васьмідзённага запасу на чатырнацнаць чалавек, які я ім даў для нашых будучых гасцей. Нарэшце, надышоў дзень адплыцця. Я ўмовіўся з ад‘язджаючымі, што, вяртаючыся, яны паднімуць флаг, па якім я мог-бы здалёк пазнаць іхнюю лодку, пажадаў ім шчаслівай дарогі, і яны адчалілі.

Вышлі яны пры свежым ветры ў дзень поўнага месяца, у кастрычніку — па прыблізнаму майму разліку, бо, згубіўшы дасканалы лік дням і тыдням, я ўжо не мог яго аднавіць; я не быў нават упэўнен, ці правільна адзначаны гады на маім календары, хоць, праверыўшы яго пасля, пераканаўся, што я не памыліўся ў гадах.

Прайшло ўжо даволі многа часу пасля